Маніфест

Сябры, паплечнікі, адзінадумцы!

Хто калі не мы – напішам уласную гісторыю. Суб’ектнасць беларусаў у 2020 годзе ўварвалася ў сучаснасць.

Наша задача – захаваць здабыткі беларусаў, якія аддалі свае лёсы на змены да свабоды. Найперш досвед імгненнай самаарганізацыі без правадыроў.

«2020» – гэта код нашай Агульнай Справы.

Фундацыя «Беларусь 2020» абвяшчае пачатак працы па стварэнні энцыклапедыі беларускай найноўшай гісторыі. Анімаванай энцыклапедыі!

Фундацыя «Беларусь 2020» дэкларуе намер візуалізацыі нашай найноўшай гісторыі.

Збор інфармацыі – аналітыка – выснова – ідэя – творчасць – распаўсюд – уплыў. Беларусы ўжо могуць быць донарамі ведаў па выжыванню ў экстрэмальнай грамадскай сітуацыі. Выжыць, каб стварыць новае сваё!

Севярын Квяткоўскі, кіраўнік Фундацыі “Беларусь 2020”

Нашы партнёры

Стужка

  • Год на Маршы

    Год на Маршы

    У Фундацыі Belarus 2020 Belarus2020.re год афіцыйнага існавання — 4 красавіка. Што маем? Праект «Беларусь ХХІ» . Калі перайсці па спасылцы, вы ўбачыце публіцыстыку, дзе з розных ракурсаў падаюцца галоўныя тэмы: палітычная суб’ектывізацыя беларусаў у замежжы, падрыхтоўка беларусаў замежжа да магчымага ўдзелу ў вызваленні краіны ў выпадку агрэсіі Расеі супраць краін Еўразвязу. А таксама канцэптуальныя…

    Чытаць далей
  • Дзяніс Дудзінскі: «Пасля сведчанняў з Акрэсціна, я прыняў БЧБ як свой сцяг»

    Дзяніс Дудзінскі: «Пасля сведчанняў з Акрэсціна, я прыняў БЧБ як свой сцяг»

    Дзяніс Дудзінскі, акцыя пратэсту каля будынку дзяржаўнага тэлебачання 2020 год стаў момантам, калі беларускае грамадства ўпершыню ўбачыла сябе без фільтраў. Гэта інтэрв’ю — частка праекта «Кніга Памяці 2020» на партале Belarus2020.re. Дзяніс Дудзінскі пра тое, як у людзей раскрываліся вочы, як сыпаліся міфы, чаму БЧБ — гэта свядомы выбар дарослага чалавека, і чаму ў размовах…

    Чытаць далей
  • Вынікі «2020» – аснова для новага лідарства

    Вынікі «2020» – аснова для новага лідарства

    Напярэдадні свята Дня Волі актывізавалася інфармацыйнае поле вакол выбараў у Каардынацыйную Раду’2026 (КР). Дзень Волі 1918 і Рэвалюцыя свядомасці 2020 — этапы аднаго шляху. Калі каротка: без высноваў з падзей 2020 года немагчыма ў 2026-м прапанаваць нешта ўцямнае на блізкую будучыню. Я, як патэнцыйны выбарнік, маю да кожнага з кандыдатаў на «дэпутацтва» ў КР адно…

    Чытаць далей
  • Беларусь ХХІ: «Ген Мигранта. Начало»

    Беларусь ХХІ: «Ген Мигранта. Начало»

    Андрэй Эзерын выдаў кнігу як частку псіхатэрапеўтычнага праекту – у пазнавальнай форме для вымушаных перасяленцаў, якія «ужо ва ўзросце». Піша Севярын Квяткоўскі, пісьменнік, кіраўнік Фундацыі Belarus 2020 «Выйшаў я неяк на ганак свайго хутара раніцай, запаліў, і падумаў, што хутка мне будзе пяцьдзясят гадоў, і я буду тут у цішы хутара праводзіць усё больш і…

    Чытаць далей
  • Беларусь ХХІ: «Раз два тры чатыры два» – пераможца прэміі Аляхновіча

    Беларусь ХХІ: «Раз два тры чатыры два» – пераможца прэміі Аляхновіча

    Кніга «знутры», кніга «адтуль», кніга палітычнага «неафіта», чалавека, якога забралі за «удзел у масавых беспарадках» больш як праз год па заканчэнні пратэстаў, чалавека, які ўжо за кратамі прыходзіў да адказу на пытанне «за што?». Прэмія імя Францішка Аляхновіча заснаваная беларускай рэдакцыяй “Радыё Свабода” і беларускім ПЭН-цэнтрам у 2013 годзе. Уручаецца за найлепшы твор на беларускай…

    Чытаць далей