
Сябры, аднадумцы, беларусы з кодам «2020» як паролем і «Пагоняй» у сэрцы!
Мы робім вельмі важны праект: кніга «Беларусы будучыні: ужо ў Эўропе» дапаможа з камунікацыяй у вашых краінах пражываньня. Шмат хто з беларусаў стаміўся на пальцах адказваць на пытаньне «Што там у вас адбылося ў 2020 годзе?»
Мы – гэта асьветніцкая ініцыятыва Fundacja Belarus 2020 i выдавецкі праект Fundacja Rozum Media. Мы творчымі і адукацыйнымі сродкамі асэнсоўваем і папулярызуем лепшыя дасягненьні беларусаў як супольнасьці.
Адказваючы на пытаньні людзей звонку, мы лепш разумеем сябе. Мала сфармуляваць, што з намі беларусамі адбылося, важна сфармуляваць чаго мы хочам, куды рушым. Таму кніга разьлічаная не толькі на замежнікаў, але на беларусаў. Суайчыньнікам унутры краіны варта ведаць, што за мяжой мы працуем, каб захаваць усё лепшае, што нам падарыў 2020 год. З тым, каб вярнуцца і ўсім разам адбудоўваць наш дом Biełaruś.
Мы – большасьць беларусаў – зламалі сыстэму псыхалягічнага ўціску, мы вызваліліся ўнутрана, структура беларускага грамадзтва зьмянілася раз і назаўсёды. Апошнія сталіся першымі. Цяпер беларусы як супольнасьці тлумачаць іншым як выглядае гарызонт гістарычных падзеяў – наддзяржаўныя супольнасьці будуць браць рэй над старымі структурамі, а пытаньне этычнага выбару стане больш вострым.
Дык падпісвайся!
Што наўзамен за ваш данат:
| Сума | Узнагарода |
| 5 эўра | e-book «Беларусы будучыні: ужо ў Эўропе» |
| 10 эўра | друкаваная кніга «Беларусы будучыні: ужо ў Эўропе» |
| 25 эўра | друкаваная кніга «Беларусы будучыні: ужо ў Эўропе» з аўтографам аўтара + кошт перасылкі |
| 50 эўра | друкаваная кніга «Беларусы будучыні: ужо ў Эўропе» + папярэдняя кніга аўтара «Мы ідзём на марш!» з аўтографам + кошт перасылкі |
| 100 эўра | друкаваная кніга «Беларусы будучыні: ужо ў Эўропе» + «Мы ідзём на марш!» з аўтографамі + кошт перасылкі + асабістая сустрэча з аўтарам на каву (варыянт: онлайн-размова) |
| 500 эўра | e-book, дзьве кнігі з аўтографам, сустрэча з аўтарам плюс напісаньне апавяданьня па прапанаванай Вамі тэме |
Як падтрымаць:
Пераказ па адрасах ніжэй на выбар. Просім ўказаць у прызначэньні: danacja kniha.
Важна! На адрас belarus2020fond@gmail.com трэба даслаць ваша Імя/ Псэўданім, лічбу сумы і адрас для перасылкі бонусаў.
Poland (PKO):24 1020 4027 0000 1402 2047 4659
Paypal:Paypal.me/Sieviaryn
Revolut:@sieviaivtt
BLIK:+48 501 090 720

