
Маніфест
Сябры, паплечнікі, адзінадумцы!
Хто калі не мы – напішам уласную гісторыю. Суб’ектнасць беларусаў у 2020 годзе ўварвалася ў сучаснасць.
Наша задача – захаваць здабыткі беларусаў, якія аддалі свае лёсы на змены да свабоды. Найперш досвед імгненнай самаарганізацыі без правадыроў.
«2020» – гэта код нашай Агульнай Справы.
Фундацыя «Беларусь 2020» абвяшчае пачатак працы па стварэнні энцыклапедыі беларускай найноўшай гісторыі. Анімаванай энцыклапедыі!
Фундацыя «Беларусь 2020» дэкларуе намер візуалізацыі нашай найноўшай гісторыі.
Збор інфармацыі – аналітыка – выснова – ідэя – творчасць – распаўсюд – уплыў. Беларусы ўжо могуць быць донарамі ведаў па выжыванню ў экстрэмальнай грамадскай сітуацыі. Выжыць, каб стварыць новае сваё!
Севярын Квяткоўскі, кіраўнік Фундацыі “Беларусь 2020”
Майстэрня
Нашы партнёры


Стужка
-

Беларусь ХХІ: «Раз два тры чатыры два» – пераможца прэміі Аляхновіча
Чытаць далейКніга «знутры», кніга «адтуль», кніга палітычнага «неафіта», чалавека, якога забралі за «удзел у масавых беспарадках» больш як праз год па заканчэнні пратэстаў, чалавека, які ўжо за кратамі прыходзіў да адказу на пытанне «за што?». Прэмія імя Францішка Аляхновіча заснаваная беларускай рэдакцыяй “Радыё Свабода” і беларускім ПЭН-цэнтрам у 2013 годзе. Уручаецца за найлепшы твор на беларускай…
