
Маніфест
Сябры, паплечнікі, адзінадумцы!
Хто калі не мы – напішам уласную гісторыю. Суб’ектнасць беларусаў у 2020 годзе ўварвалася ў сучаснасць.
Наша задача – захаваць здабыткі беларусаў, якія аддалі свае лёсы на змены да свабоды. Найперш досвед імгненнай самаарганізацыі без правадыроў.
«2020» – гэта код нашай Агульнай Справы.
Фундацыя «Беларусь 2020» абвяшчае пачатак працы па стварэнні энцыклапедыі беларускай найноўшай гісторыі. Анімаванай энцыклапедыі!
Фундацыя «Беларусь 2020» дэкларуе намер візуалізацыі нашай найноўшай гісторыі.
Збор інфармацыі – аналітыка – выснова – ідэя – творчасць – распаўсюд – уплыў. Беларусы ўжо могуць быць донарамі ведаў па выжыванню ў экстрэмальнай грамадскай сітуацыі. Выжыць, каб стварыць новае сваё!
Севярын Квяткоўскі, кіраўнік Фундацыі “Беларусь 2020”
Праекты