Маніфест

Сябры, паплечнікі, адзінадумцы!

Хто калі не мы – напішам уласную гісторыю. Суб’ектнасць беларусаў у 2020 годзе ўварвалася ў сучаснасць.

Наша задача – захаваць здабыткі беларусаў, якія аддалі свае лёсы на змены да свабоды. Найперш досвед імгненнай самаарганізацыі без правадыроў.

«2020» – гэта код нашай Агульнай Справы.

Фундацыя «Беларусь 2020» абвяшчае пачатак працы па стварэнні энцыклапедыі беларускай найноўшай гісторыі. Анімаванай энцыклапедыі!

Фундацыя «Беларусь 2020» дэкларуе намер візуалізацыі нашай найноўшай гісторыі.

Збор інфармацыі – аналітыка – выснова – ідэя – творчасць – распаўсюд – уплыў. Беларусы ўжо могуць быць донарамі ведаў па выжыванню ў экстрэмальнай грамадскай сітуацыі. Выжыць, каб стварыць новае сваё!

Севярын Квяткоўскі, кіраўнік Фундацыі “Беларусь 2020”

Нашы партнёры

Стужка

  • Беларусь ХХІ: «Ген Мигранта. Начало»

    Беларусь ХХІ: «Ген Мигранта. Начало»

    Андрэй Эзерын выдаў кнігу як частку псіхатэрапеўтычнага праекту – у пазнавальнай форме для вымушаных перасяленцаў, якія «ужо ва ўзросце». Піша Севярын Квяткоўскі, пісьменнік, кіраўнік Фундацыі Belarus 2020 «Выйшаў я неяк на ганак свайго хутара раніцай, запаліў, і падумаў, што хутка мне будзе пяцьдзясят гадоў, і я буду тут у цішы хутара праводзіць усё больш і…

    Чытаць далей
  • Беларусь ХХІ: «Раз два тры чатыры два» – пераможца прэміі Аляхновіча

    Беларусь ХХІ: «Раз два тры чатыры два» – пераможца прэміі Аляхновіча

    Кніга «знутры», кніга «адтуль», кніга палітычнага «неафіта», чалавека, якога забралі за «удзел у масавых беспарадках» больш як праз год па заканчэнні пратэстаў, чалавека, які ўжо за кратамі прыходзіў да адказу на пытанне «за што?». Прэмія імя Францішка Аляхновіча заснаваная беларускай рэдакцыяй “Радыё Свабода” і беларускім ПЭН-цэнтрам у 2013 годзе. Уручаецца за найлепшы твор на беларускай…

    Чытаць далей