В

  • Выгнанне

    Выгнанне — гэта вымушанае пакіданне краіны грамадзянамі, якія ратуюцца ад пераследу або рэпрэсій. Гэта стала адным з наступстваў палітычных падзей у Беларусі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі пачаліся масавыя пратэсты. У адказ рэжым разгарнуў хвалю гвалту і рэпрэсій, вымушаючы тысячы людзей шукаць прытулку за мяжой. Выгнанне прывяло да фрагментацыі грамадства, але дыяспара падтрымлівае барацьбу за дэмакратычныя змены з-за мяжы.

  • Вобшукі

    Вобшукі— гэта працэсуальныя дзеянні, якія праводзяцца праваахоўнымі органамі з мэтай выяўлення і канфіскацыі прадметаў, дакументаў або інфармацыі, якія могуць мець значэнне для крымінальнай справы.

    Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года абыскі сталі інструментам рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці, актывістаў і журналістаў у Беларусі.

    Яны часта праводзіліся без належных юрыдычных падстаў, з парушэннем працэсуальных нормаў і суправаджаліся запалохваннем. Для беларускага грамадства абыскі сталі сімвалам дзяржаўнага тэрору і беззаконня, ствараючы атмасферу страху і падаўляючы грамадзянскую актыўнасць.