Sever

  • Праект «Кніга Памяці «2020»: зрабі свой унёсак!

    Тут па спасылцы вы можаце падтрымаць выданне Кнігі Памяці: https://bysol.org/be/initiatives/kniga_pamiaci/

  • Беларусь ХХІ: «Ген Мигранта. Начало»

    Беларусь ХХІ: «Ген Мигранта. Начало»

    Андрэй Эзерын выдаў кнігу як частку псіхатэрапеўтычнага праекту – у пазнавальнай форме для вымушаных перасяленцаў, якія «ужо ва ўзросце».

    Піша Севярын Квяткоўскі, пісьменнік, кіраўнік Фундацыі Belarus 2020

    «Выйшаў я неяк на ганак свайго хутара раніцай, запаліў, і падумаў, што хутка мне будзе пяцьдзясят гадоў, і я буду тут у цішы хутара праводзіць усё больш і больш часу, пакуль не састарэю», – сказаў мне адзін мой знаёмы, калі мы сядзелі ў Тбілісі неўзабаве пасля 2020 году, абодва вымушаныя эмігранты. – «Дапаліў, пайшоў, лёг дасыпаць, але неўзабаве мяне разбудзіла смс-ка са следчага камітэту, маўляў, прыходзьце на размову. Я ўзяў заплечнік, дакументы, грошы, і ўжо ўвечары ляцеў у бок Грузіі».

    І вось такіх беларусаў, якія рыхтаваліся сустракаць старасць, а сталі вымушаныя пераадольваць паласу геаграфічных, бюракратычных і проста жыццёвых перашкодаў, такіх людзей вельмі шмат. Для іх найперш кніга Андрэя Эзерына «Ген Мигранта. Начало».

    Андрэй Эзерын – працуе ў сферы камунікацыі. Таму ў дачыненні з людзьмі ён інжынер, тэхнолаг і канструктар. Толькі не чалавечых душ, а чалавечых матывацый і ўчынкаў. Аўтар надзелены моцным вобразным мысленнем і эмацыйным успрыняццем жыцця. Эмацыйны бок кнігі «Ген Мігранта. Начало» забяспечвае чытачу ўтульнасць. Тэхнічны бок мэсіджу тэксту кагосьці навучыць як выжываць у экстрэмальнай сітуацыі.

    Андрэй Эзерын калісьці даўно па прыватных справах праходзіў узлёт, падзенне, карасканне, новы ўзлёт. У 2020 ужо па грамадскіх справах Андрэю давялося прайсці па краі ляза, але застацца на свабодзе – ужо ў вымушанай эміграцыі.

    Усё гэта я пішу, каб папярэдзіць каментар кшталту «ну чаго ён можа навучыць, мы тут праз такое прайшлі!» Андрэй валодае тэхнікамі навучання, пры гэтым у кнізе ён дзеліцца перажытым ім самім.

    Калісьці я ў размове з Андрэем Эзерыным дазнаўся слова «трэнд». Яно мяне рассмяшыла, бо нагадала «трындзі-брындзі балалайка рэж паследні агурэц». У шырокіх колах пра «трэнд» не ведалі, а для Андрэя слова ўжо было рабочым. У сваёй кнізе Андрэй сярод іншага агучвае трэнды сучаснасці, магчыма, не бачныя пакуль шырокім колам.

    Напрыклад, свет, у які трапляюць беларусы: мы ж не толькі геаграфію змяняем. Пакуль хтосьці лясамі, хтосьці самалётамі, хтосьці наагул такімі схемамі, што дагэтуль нельга распавядаць, мы дабіраліся да вольных тэрыторыяў, імкліва змянялася рэальнасць ва ўсім свеце. Працытую Андрэя:

    «Сур’ёзная экспертыза практычна памерла, якасная журналістыка канчаткова ператварылася ў шумную барную стойку… – Масавы Попыт на Спрашчэнне. Гэта мы самі, сваёй негатовасцю думаць, сваім страхам перад складанасцю, сваім жаданнем атрымаць простыя адказы на складаныя пытанні, спарадзілі гэтага монстра. Мы патрабуем хлеба і відовішчаў, а потым здзіўляемся, што нас кормяць чорнай ікрой з пластыку. У агульнай плыні дыскусій істэрык канчаткова перамог эксперта».

    Спачатку ты выходзіш змагацца са Злом, праходзіш праз выпрабаванні, часта балансуючы на лязе нажа, пасля ты трапляеш у дэмакратычную краіну, дзе ты – не герой. А проста чарговы фрык з Усходу. Дадатак у статыстыку. Твой унёсак у цывілізацыю ў тваёй краіне тут не ацэняць. Тут свая журналістыка, свая інфармацыйная барная стойка.

    А цяпер пра добрае – не ўсё так кепска. Андрэй Эзерын даводзіць на ўласным досведзе, што і пасля пяцідзесяці можна адаптавацца да новых, падкрэслім – нечакана новых, умоваў. Аўтар кнігі «Ген Мигранта. Начало» робіць свой цуд, сваю магію, вельмі ненавязліва.

    Не глядзячы на тое, што не ўсё ў кнізе засланае саломкай для псіхалагічна траўмаваных, вынік такі, што цябе як бы захутваюць у коўдру, даюць цёплы напой, і ты троху чуняеш ад сваіх псіхалагічных траўмаў. Літаратура, псіхалогія, апавядальнасць, даверлівасць. «Лісты сябрам» пазначана на вокладцы. А сябры – гэта аднадумцы.

    Кніг напісаная па-расейску, бо створаная ў межах праекту дапамогі адаптацыі людзям з былой расейска-савецкай імперыі. Але аўтар дэкларуе ў будычыні выхад беларускамоўнай версіі з улікам беларускай спецыфікі.

    У кожным разе, адной з ілюстрацый да кнігі Андрэя Эзерына «Ген Мигранта. Начало» можа стацца выява шыльдачкі на дзвярах з надпісам «Выхад – ёсць!»

    Андрэй Эзерын

  • Я

    <p><b>Ябацькі</b>: Зборнае паняцце ў беларускай і рускай мовах для абазначэння прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і яго палітычнага рэжыму. Узнікла ў жніўні 2020 года на фоне масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Слова мае адмоўную канатацыю праз асацыятыўнасць са словам «ябаць».</p><p><b>”Я выходжу”</b>: Беларускі палітычны лозунг, які ўзнік у выніку забойства мінскага актывіста Рамана Бандарэнкі 12 лістапада 2020 года. Лозунг набыў грамадска-палітычнае значэнне і шырока выкарыстоўваўся як заклік да ўдзелу ў акцыях пратэсту.</p><p><b>Ярлык</b>: У кантэксце беларускай рэвалюцыі, гэта слова можа выкарыстоўвацца ў пераносным сэнсе для абазначэння павярхоўнай, стэрэатыпнай класіфікацыі чаго-небудзь або каго-небудзь, або як ярлык/бірка.</p><p><b>Ясак</b>: Натуральны падатак, які збіраўся татарамі і рускімі, звычайна дарагім футрам, з карэнных насельнікаў Сібіры. У кантэксце беларускай рэвалюцыі, гэта слова не мае прамога дачынення, але можа быць выкарыстана метафарычна для абазначэння даніны або цяжкага абавязку, накладзенага на народ.</p>

  • Ш

    Шабаш: У шырокім сэнсе — сход, звычайна начны, ведзьмаў або іншых злых духаў. У пераносным сэнсе — разгул, бяздзейнасць, беспарадак.

    Шаблон: Узор, прыклад, па якім вырабляюцца аднатыпныя прадметы; тое, што служыць узорам, прыкладам для капіравання. У пераносным сэнсе — нешта стандартнае, пазбаўленае індывідуальнасці.

    Шалёны: 1. Які страціў розум, вар’ят. 2. Вельмі моцны, бурны, імклівы (пра вецер, хуткасць). 3. Неабдуманы, бязглузды, безразважны.

    Шлях: 1. Паласа зямлі, прызначаная для язды і хадзьбы; дарога. 2. Напрамак руху, курс. 3. Сродак, спосаб дасягнення чаго-небудзь.