Віктар Бабарыка — беларускі банкір, мецэнат, палітык, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года. З 1995 да 2020 года ўзначальваў Белгазпрамбанк. Затрыманы 18 чэрвеня 2020 года па абвінавачванні ў «махлярстве» і «адмыванні грошай». Праваабарончыя арганізацыі прызналі Віктара Бабарыку палітычным зняволеным. 6 ліпеня 2021 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прыгаварыў Віктара Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
